Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За хабар арыштавалі кіраўніка Кастрычніцкага раёну Менску


Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску Міхаіл Цыган быў арыштаваны па падазрэньні ў атрыманьні хабару, паведамляе “Інтэрфакс-Захад” з спасылкай на праваахоўныя органы:

“У дачыненьні да Міхаіла Цыгана ўсчатая крымінальная справа па артыкуле 430 „Атрыманьне хабару“ Крымінальнага кодэксу Беларусі й да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэньня пад варту”.

“Ён арыштаваны, зьмешчаны ў сьледчы СІЗА, але абвінавачаньне яму яшчэ ня выстаўленае”, адцемілі суразмоўцы агенцтва.

Іншыя падрабязнасьці гэтае справы ў праваахоўных органах паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва.

Чыноўнік быў затрыманы й зьмешчаны пад варту на мінулым тыдні, удакладняе БелаПАН.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску Міхаіл Цыган узначальвае цягам чатырох гадоў. Згоду на ягонае прызначэньне на гэтую пасаду Аляксандар Лукашэнка даў у жніўні 2005 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG