Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд: “Ніякай палёгкі для партыяў не зрабілі”


Міністэрства юстыцыі Беларусі абвясьціла аб спрашчэньні працэдуры рэгістрацыі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.


Адпаведныя зьмены ў дзейнае заканадаўства ўнёс Савет Міністраў. Яны скіраваныя на “рэалізацыю адзінага падыходу да дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асобаў”. Калі раней пасьля рэгістрацыі партыі і аб’яднаньні мусілі самі зьвяртацца дзеля пастаноўкі на ўлік, то цяпер орган юстыцыі ставіць іх на ўлік самастойна.

Уладзімер Навасяд, старшыня аргкамітэту ў справе стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу, безвынікова спрабуе зарэгістраваць партыю ўжо чацьвёрты раз. Сёньня ў інтэрв’ю Свабодзе ён сказаў:

“Гэтая навацыя распаўсюджваецца выключна на партыі і аб’яднаньні, якія пасьпяхова прайшлі рэгістрацыю. Але самой працэдуры рэгістрацыі яна не ахоплівае. І таму для нашай партыі яна фактычна абсалютна бескарысная. І ніякай палёгкі для нас няма. Урад не зрабіў галоўнага — не спрасьціў працэдуры рэгістрацыі”.

Сёньня, дарэчы, Вярхоўны суд прызначыў на 24 жніўня разгляд скаргі прадстаўнікоў аргкамітэту дзеля стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое чацьвёртым разам адмовіла ім у рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG