Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі цяпер можна вывозіць колькі і чаго заўгодна


Беларусь здымае абмежаваньні да вывазу тавараў з краіны фізычнымі асобамі, паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргей Барысюк:

“Вываз тавараў зь Беларусі будзе ажыцьцяўляцца без абмежаваньняў, без уліку кошту і колькасьці”.

Спадар Барысюк адзначыў, што “такім чынам мытня стымулюе чаўночны бізнэс”.

“Эканамічны эфэкт ад гэтага захаду мы пакуль не пралічвалі, але чым больш людзей у сьвеце будуць знаёмыя з нашай прадукцыяй, тым лепей.
Эканамічны эфэкт ад гэтага захаду мы пакуль не пралічвалі.
Па сутнасьці, гэта адзін з спосабаў прасоўваньня нашых тавараў на зьнешнія рынкі”, — цытуе словы чыноўніка “Інтэрфакс”.

Прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту патлумачыў, што асноўнай умовай для вывазу любой колькасьці тавараў з краіны будзе толькі наяўнасьць таварнага чэку й іншых дакумэнтаў пра набыцьцё.

“Спадзяёмся, што пры вывазе любых тавараў з нашай краіны фізычная асоба загадзя азнаёміцца з правіламі ў сумежных дзяржавах”, — дадаў чыноўнік.

Разам з тым, Сяргей Барысюк падкрэсьліў, што правілы ўвозу тавараў у краіну будуць наадварот, станавіцца больш жорсткімі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG