Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1989


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1989

Праца ў чыстым ад глушылак этэры. – Госьць – дырэктар беларускай Свабоды пераломных часоў – Вячка Станкевіч.– Архіў: першыя інтэрвію зь Менску, рэпартаж зь Дзядоў-89. – Менскае радыё: выступ сакратара ЦК КПБ Пячэньнікава.

Пачаўся масавы абвал камуністычнай сыстэмы. У бальшыні краінаў гэтак званага сацыялістычнага лягеру старое камуністычнае кіраўніцтва было адхіленае ад улады – дзе ціха і аксамітна, а дзе й гвалтоўна і крывава. Хваляваньні – этнічныя і сацыяльныя – пракаціліся і па розных рэгіёнах Савецкага Саюзу. У красавіку аддзелы тбіліскага гарнізону сапёрнымі лапаткамі разганяюць мірную дэманстрацыю. У траўні ва Ўзбэкістане адбываюцца пагромы турак-месхетынцаў. Летам пачынаюцца страйкі шахцёраў Кузбасу і Пячорскага басэйну. Саюз непарушны рэспублік свабодны пачынае распадацца. Першы сыгнал гучыць у Літве – тамтэйшы Вярхоўны Савет прымае дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Літвы і абвяшчае вяршэнства законаў рэспублікі над саюзнымі.

У гэтую пару сапраўдны бум перажываюць сродкі масавай інфармацыі. Савецкія грамадзяне запоем чытаюць газэты і часапісы, дзе пачынаюць друкавацца неверагодныя рэчы, глядзяць тэлевізію, дзе паказваюць жывую трансьляцыю Зьезду народных дэпутатаў у Маскве. І вядома ж – слухаюць радыё ў чыстым, не засьмечаным савецкімі глушылкамі эфіры.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG