Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкаўскія ўклады: 5% гарантыі, і то праз два гады


Нацыянальны банк
Нацыянальны банк

Беларускія чыноўнікі сёньня публічна заявілі, што дзяржава гарантуе захаванасьць усіх укладаў насельніцтва ў беларускіх банках.

СЛУХАЦЬ:


Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску казалі першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калаўр і генэральны дырэктар Агенцыі па гарантаваным вяртаньні банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў Яўген Яўлашкін. Ці сапраўды дзяржава сёньня можа вярнуць грошы ў выпадку банкруцтва банкаў?

Афіцыйнай падставай для прэсавай канфэрэнцыі стала стварэньне Агенцыі па гарантаваным вяртаньні банкаўскіх укладаў фізычных асобаў. Маўляў, у выпадку банкруцтва нейкага з банкаў яно верне людзям іхныя грошы, незалежна ад таго, ці гэта беларускія рублі, ці валюта. У журналістаў адразу ўзьнікла пытаньне: колькі ж грошай мае ў сваім фондзе Агенцыя?

Яўген Яўлашкін адказаў:

“Мы маем рэзэрвы пакрыцьця ў памеры 370 мільярдаў рублёў. У Беларусі з грашыма насельніцтва цяпер працуюць 26 камэрцыйных банкаў. І мы гатовыя кампэнсаваць страты 13 банкаў зь ніжняй паловы гэтага сьпісу”.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук кажа: да названых лічбаў трэба ставіцца крытычна.

“У нас у „Беларусбанку“ знаходзіцца больш за 55% усіх укладаў. Таму, калі казаць пра гарантыю толькі для 13 банкаў зь ніжняй паловы, то ў іх можа быць усяго дзесьці 10% усіх дэпазытаў. І калі так пытаньне стаіць, то ніякіх сапраўдных гарантыяў там няма”.

Пазьней спадар Яўлашкін назваў і іншыя лічбы:

“У наш фонд грошы пераводзяць штоквартальна. Цягам двух гадоў мы хочам выйсьці на норму ў 5%. Нам патрэбна мець 800 мільярдаў рублёў, пры тым, што сёньня фізычныя асобы трымаюць у нашых
Атрымліваецца, што ў дзяржавы няма грошай, каб гарантаваць усё.
банках 16 трыльёнаў рублёў дэпазытаў, калі перавесьці ў рублі і валютныя ўклады”.

Яраслаў Раманчук кажа: гэтыя дадзеныя толькі пацьвярджаюць, што ў дзяржавы катастрафічна не хапае грошай.

“Атрымліваецца, што ў дзяржавы няма грошай, каб гарантаваць усё. І калі дзяржава заяўляе пра гарантыю 100% укладаў, то гэта проста не супадае з рэчаіснасьцю. Таму што такіх грошай у яе безумоўна няма”.

Яўген Яўлашкін таксама заявіў: калі сваіх грошай у Агенцыі ня хопіць, яна скарыстае бюджэтную пазыку. Яраслаў Раманчук тлумачыць, чаму і гэта ня выратуе сытуацыі:

“Яны зьвяртаюцца да Савету Міністраў, каб той даў грошы. Але паколькі ў бюджэце гэта не прадугледжана, то адзінай крыніцай дадатковага фінансаваньня зьяўляецца той жа Нацбанк. Ён уключыць станок і раздасьць грошы. І гэта стане часткай кампаніі пашырэньня грашовай масы і павелічэньня інфляцыі. А іншага спосабу задаволіць прэтэнзіі ўкладчыкаў проста няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG