Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1988


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1988

КАНЕЦ ГЛУШЭНЬНЯ. – Госьць – гісторык радыёцэнзуры Рымантас Пляйкіс.– Архіў: першая абвестка аб “чыстым этэры”. – Менскае радыё: да 70-годзьдзя Машэрава.

Працэс пераменаў у Савецкім Саюзе перайшоў у фазу, калі яго ініцыятары на чале з Гарбачовым паступова пачалі страчваць кантроль над сытуацыяй. Падзеі пачалі разьвівацца хутка і непрадказальна. У чэрвені ХІХ партканфэрэнцыя прымае рэзалюцыю ”Аб галоснасьці”. Поўнаю хадою ідзе працэс стварэньня ініцыятыўных групаў у падртымку перабудовы, народных франтоў, іншых недзяржаўных і непартыйных арганізацыяў. Як толькі пачаліся працэсы дэмакратызацыі, а кантроль партыі зьнізіўся, выявіліся шматлікія схаваныя дагэтуль міжэтнічныя супярэчнасьці. Пачаўся распад СССР.

У Беларусі эфэкт выбуху бомбы мела публікацыя 3 чэрвеня ў тыднёвіку ”Літаратура і мастацтва” артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва ”Курапаты – дарога сьмерці”. Неўзабаве ў Курапатах зьбіраецца першы масавы мітынг з удзелам тысячаў людзей, прысьвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Высьпяваньне новых палітычных сілаў адбываецца да восені. 19 кастрычніка ў Доме Кіно ў Менску зьбіраецца ўстаноўчы сход беларускага грамадзкага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму ”Мартыралёг Беларусі”, падчас якога нечакана для шмат якіх удзельнікаў сходу ствараецца арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага Фронту. Групы падтрымкі БНФ узьнікаюць па ўсёй краіне.

30 кастрычніка адбываецца першая спроба сілаў і першае адкрытае супрацьстаяньне. Аддзелы міліцыі і ўнутраных войскаў разганяюць дубінкамі, сьлезацечнымі газамі і вадамётнай тэхнікай шматтысячны мітынг-рэквіем памяці ”Дзяды” – на Маскоўскіх могілках і ў Курапатах. У Беларусі пачаўся адлік новага палітычнага часу.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць


***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG