Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Вярхоўнага суду не прыняў незадаволеных судамі


Актывісткам ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры” было адмоўлена ў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам.


“Мы прыйшлі на прыём, каб распавесьці пра беззаконьні, якія твораць судзьдзі. У нас дзясяткі прыкладаў, калі асуджаюць невінаватых альбо замаруджваюць завядзеньне спраў зь незаконных прычын. Але Валянцін Сукала не пажадаў нас выслухаць”, — паведаміла кіраўніца ініцыятывы Галіна Юбко.

У Беларусі нашы справы па сутнасьці не вырашаюцца, таму будзем зьвяртацца да міжнародных інстанцый
Некалькі гадоў ініцыятыва “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”, якая аб’ядноўвае каля 100 грамадзянак, дамагаецца перагляду пэўных крымінальных спраў і прыняцьця захадаў супроць тых, хто дзейнічае незаконна. Шмат разоў актывісткі дамагаліся прыёму ў Генэральнага пракурора Беларусі, але марна.

На свае калектыўныя звароты і асабістыя скаргі актывісткі атрымліваюць адказы, якія называюць “фармальнымі адпіскамі”. “У Беларусі нашы справы па сутнасьці не вырашаюцца, таму будзем зьвяртацца да міжнародных інстанцый”, — кажа Галіна Юбко.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG