За першыя паўгоду ў арганізацыях Беларусі загінулі 83 працаўнікі, цяжкія траўмы атрымалі 338, паведаміў намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль. 31 ліпеня на паседжаньні калегіі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны ў Менску. Гэта крыху болей, чым летась.
Няшчасьці найчасьцей здараліся праз тое, што
За шэсьць сёлетніх месяцаў больш, як за леташнія паўгоду, загінула людзей на працы ў Берасьцейшчыне, Меншчыне й Гомельшчыне, паведамляе БелаПАН.
Няшчасьці найчасьцей здараліся праз тое, што
- кіраўнікі й спэцыялісты не выконвалі абавязкаў па ахове працы (19,2%)
- пацярпелыя парушалі працоўную й вытворчую дысцыпліну, інструкцыі па ахове працы (17,3%)
- пацярпелыя паводзіліся неасьцярожна (11,1%)
- іншыя працаўнікі парушылі патрабаваньні бясьпекі працы (6,8%)
- пацярпелыя былі нападпітку (6,4%)
- працоўныя месцы кепска даглядаліся й не былі як сьлед арганізаваныя (4,7%)
- абсталяваньне было няспраўным ці не адпавядала вымогам бясьпекі (3,6%)
За шэсьць сёлетніх месяцаў больш, як за леташнія паўгоду, загінула людзей на працы ў Берасьцейшчыне, Меншчыне й Гомельшчыне, паведамляе БелаПАН.