Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разнос… за прагноз


Гомельскі аблвыканкам прызнаў нездавальняючай працу сямнаццаці кіраўнікоў райвыканкамаў. Яны ня справіліся з выкананьнем прагнозных паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за першае паўгодзьдзе 2009 году.

Вобласьць недаатрымала 3 адсоткі прадукцыі прамысловасьці, амаль 13 адсоткаў — спажывецкіх тавараў. Недабрана сельскагаспадарчай прадукцыі, тавараабарот у гандлі не павялічыўся так, як прагназавалі. Досыць слаба гамельчукі прасоўваюць прадукцыю на экспарт.

Восем раёнаў — Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Ельскі, Кармянскі, Лоеўскі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, а таксама Гомель ня справіліся з заплянаваным уводам жыльля.

Абласны скарб не атрымаў належнай сумы грошай.Сукупны даход мясцовых бюджэтаў скараціўся ў параўнаньні зь леташнім на 99 мільярдаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG