Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва падтрымлівае дыялёг ЭЗ-Беларусь


Вігаўдас Ушацкас, міністар замежных спраў Літвы
Вігаўдас Ушацкас, міністар замежных спраў Літвы
Пра гэта заявіў у Брусэлі ў часе размовы з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым яго літоўскі калега Вігаўдас Ушацкас.

Як падаюць літоўскія СМІ, сустрэча абодвух міністраў адбылася ўвечары 27 ліпеня. Кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства, які бярэ ўдзел у паседжаньні міністраў замежных спраў ЭЗ, падкрэсьліў, што Літва вітае ўмацаваньне дыялёгу паміж Менскам і Брусэлем, а таксама ўдзел Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве”, і прапануе Беларусі выкарыстаць усе магчымасьці збліжэньня з Эўропай. Паводле Ўшацкаса, тыя крокі, якія ўжо зробленыя Менскам у галіне дэмакратызацыі, будуць расцэньвацца як важныя сыгналы пры абмеркаваньні дачыненьняў ЭЗ — Беларусь і ацэнцы палітычнай сытуацыі ў краіне.

Паведамляецца, што ў часе сустрэчы Ўшацкас і Мартынаў абмеркавалі пытаньні двухбаковага гандлёва-эканамічнага, энэргетычнага і транспартнага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўкі літоўска-беларускага эканамічнага форуму, які адбудзецца сёлета ў верасьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG