Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютнае крэдытаваньне згортваецца


Нацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі

Сёньня уступае ў сілу пастанова Нацбанку Беларусі пра забарону крэдытаваньня фізычных асобаў (за выключэньнем індывідуальных прадпрымальнікаў) у замежнай валюце.


Забарона уводзіцца да 1 студзеня 2011 года. Гэта прадугледжана пастановай праўленьня Нацыянальнага банку № 105 ад 14 ліпеня 2009 году. Яна распаўсюджваецца на частку (траншы) крэдытаў пры авэрдрафтным крэдытаваньні па раней заключаных крэдытных дамовах і частцы (траншы) крэдытаў пры крэдытаваньні па крэдытных лініях па раней заключаных крэдытных дамовах.

Пры гэтым абмежаваньне на авэрдрафтнае крэдытаваньне ў замежнай валюце уступае ў сілу праз месяц пасьля афіцыйнай публікацыі пастановы.

Некаторыя банкі ў Беларусі ужо заявілі, што спыняюць расходныя апэрацыі па валютных крэдытных картках. Сярод іх “Прыёрбанк” і “Банк Масква-Менск”, паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG