Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэлігійны стэнд зламалі, стваральніка - аштрафавалі


Горацкі раённы суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму ў адносінах да ініцыятара збору подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, верніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпаду” Пятра Маланачкіна.

17 чэрвеня камісія прызнала яго вінаватым у парушэньні закону аб упарадкаваньні і ўтрыманьні тэрыторыі і пакарала штрафам у памеры 175 тысяч рублёў.

Судзьдзя Аляксандар Зайцаў не знайшоў падставаў, каб адмяніць пастанову камісіі.

Нагодай для адміністрацыйнай справы стаўся стэнд, які пяць год таму ўсталяваў каля свайго дома Пётар Маланачкін. На яго ён выкладаў літаратуру рэлігійнага характару. Паводле камісіі, Маланачкін ня меў дазволу з райвыканкаму на яго ўсталяваньне.

26 чэрвеня стэнд паламалі. У гэтым удзельнічалі, паводле Маланачкіна, пяць чалавек у цывільным і двое міліцыянтаў.

Пётар Маланачкін вінаватым сябе ня лічыць і заяўляе, што яго пакаралі за грамадзкую дзейнасьць. У лістападзе 2007 году ён ініцыяваў у Горках збор подпісаў супраць будаўніцтва ў раёне атамнай электрастанцыі. Адразу пасьля гэтага й пачаліся праблемы са стэндам.

Актывіст будзе абскарджваць пастанову камісіі ў Магілёўскім абласным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG