Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус вандраваў у Карпатах з-за складанай палітычнай сытуацыі


Польскія памежнікі затрымалі позна ўначы ў Бяшчадах (паўднёвы ўсход краіны) 45-гадовага беларуса, падае польскае радыё.


Пры ім не было знойдзена аніякіх дакумэнтаў, а толькі мапа ды компас. Мужчына прызнаўся, што вырашыў пешкі падарожнічаць па лясных карпацкіх сьцежках. Некалькі дзён вандроўнік начаваў у лесе, сілкуючыся грыбамі ды ягадамі.

Затрыманы сьцьвярджаў, што да вандраваньня яго прымусіла складаная палітычная сытуацыя на Бацькаўшчыне. Некалькі месяцаў таму яго дэпартавалі з Францыі ў Беларусь. Аднак гэта ня стала перашкодай для далёкіх вандровак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG