Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На складах ляжаць 7 трыльёнаў


Тэрыторыя Менскага трактарнага заводу, застаўленая гатовымі трактарамі.
Тэрыторыя Менскага трактарнага заводу, застаўленая гатовымі трактарамі.

Запасы гатовай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемствах на 1 ліпеня ў фактычных цэнах складаюць аж 7 трыльёнаў 352 мільярды рублёў.

Гэтую лічбу назваў сёньня Нацыянальны статыстычны камітэт.

Калі параўнаць гэтыя запасы з тым, што выпускае ўся беларуская прамысловасьць за адзін месяц, то суадносіны выглядаюць як 94,6% супраць 100%. Роўна год таму запасаў было амаль удвая менш — 49,9%.

Незалежныя эканамісты тлумачаць рост складзкіх запасаў найперш тым, што Беларусь ня можа пераарыентавацца ва ўмовах крызісу. Яна па-ранейшаму працягвае выпускаць тавары, якія ўжо ня можа ў ранейшых аб’ёмах прадаваць на расейскім рынку. Як вынік — вымываньне валюты і велізарныя запасы прадукцыі на складах.

Лідэрам па працы на склад стала лёгкая прамысловасьць — яе запасы ўжо адпавядаюць аж двум месяцам бесьперабойнай працы прадпрыемстваў гэтай галіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG