Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўлады ня могуць (ня хочуць) спыніць палітрэпрэсіі?


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Чаму беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі, не зважаючы нават на паляпшэньне адносінаў з Захадам і абвешчаную лібэралізацыю? Або прычына тут у інэрцыйнасьці рэпрэсіўнай машыны? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг, галоўны рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.

Цыганкоў: “Чаму беларуская ўлада, улічваючы сёньняшнія тэндэнцыі да лібэралізацыі і паляпшэньня адносінаў з Захадам, ня можа паставіць тлустую кропку ў пытаньні палітрэпрэсіяў? Чаму ўлада ня хоча пазбавіцца ад гэтай відавочнай іміджавай праблемы і закрыць гэтую тэму як для Захаду, гэтак і ўнутры краіны?”

Кароль: “Для той сыстэмы, якая ў нас існуе — аўтарытарнай сыстэмы на аскепку савецкай сыстэмы — гэта азначала б пачаць ці выпусьціць з-пад кантролю працэс сапраўднай дэмакратызацыі. З гэтай кропкі ён можа пачацца, і гэтая перасьцярогі стрымліваюць уладу.

Я бачу тры складнікі, уласьцівыя для гэтай сыстэмы. Для ўнутранай палітыкі — найперш тое, каб дэмакратычныя актывісты “не расслабляліся”, не пазбыліся страху. Каб заўтра яны не пачалі больш актыўна дзейнічаць, ведаючы, што ўлада адступіла і дала слабіну.

Другі чыньнік — гэта інэрцыя мэханізму ціску і нават сам факт ягонага існаваньня. Ён заўсёды ў таталітарных і аўтарытарных краінах мае свой люфт свабоды дзеяньняў — у межах агульнага кірунку, які зададзены зьверху. А агульны кірунак пакуль не мяняўся — сыгналу
Гэтыя арышты, асабліва Арцёма Дубскага (бо гэта непрыкрыта палітычна матываваны прысуд), выступаюць як індыкатар цярпімасьці Захаду да тых рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў Беларусі.
“стоп” не было. І нават калі б быў палітычны сыгнал “стоп”, то пэўным чынам гэты мэханізм павінен ціснуць наверх (гэта ўмова ягонага самазахаваньня), каб мець дазвол дзейнічаць больш жорстка.

І трэці чыньнік — замежны. Адна з асноўных умоваў, якія заўсёды вылучае беларуская вярхоўная ўлада, — “ня стаўце нам ніякіх умоваў”. І, па сутнасьці, гэтыя арышты, асабліва Арцёма Дубскага (бо гэта непрыкрыта палітычна матываваны прысуд), выступаюць як індыкатар цярпімасьці Захаду да тых рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў Беларусі“.

Цыганкоў: “То бок можна сказаць, што ўлада працягвае палітыку ўзяцьця закладнікаў? Але на іншым узроўні — замест Казуліна Дубскі?”

Кароль: “Так, і зь менш выражанай палітычнай матывацыяй, калі мець на ўвазе справу Аўтуховіча. Гэта сыгнал Захаду — мы стаім цьвёрда, таму майце з намі справу, з такімі, якія ёсьць”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG