Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уланаў: ня маю права разгалошваць матэрыялы справы


Радыё Свабода зьвязалася з Канстанцінам Уланавым менш чым праз гадзіну пасьля яго вызваленьня.

Карэспандэнт: Ваша жонка паведаміла, што ўчора на допыце вы страцілі прытомнасьць. Гэта сапраўды так?

Уланаў: Было такое здарэньне. Сэрца падвяло троху.

Карэспандэнт: Ваша жонка выказвала меркаваньне, што допыты былі, магчыма, жорсткія...

Уланаў: Не, сродкаў ніякіх не прымянялі, але дні для мяне сапраўды былі цяжкія.

Карэспандэнт: Вас правяралі на датычнасьць да справы Аўтуховіча?

Уланаў:
Яны ніяк не змаглі даказаць, што я датычны да тых справаў, якія інкрымінуюцца Аўтуховічу. Я даў падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў справы, таму не магу нічога гаварыць. Але мне сказалі, што калі зьбяруся недзе выяжджаць, каб паінфармаваў іх.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG