Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу, які тараніў аўтамабілі, паставілі папярэдні дыягназ


Кіроўца, які ў мінулую пятніцу на Менскай кальцавой дарозе пратараніў 7 аўтамабіляў, будзе знаходзіцца ў лякарні пакуль яму ня будзе пастаўлены канчатковы дыягназ.

Паводле папярэдняга дыягназу, у мужчыны здарылася шызаафэктнае растройства маніякальнага тыпу. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ва ўправе дзяржаўтаінспэкцыі Маскоўскага раёна Менску. Калі лекары прызнаюць яго хворым, то крымінальная справа пачата ня будзе.

Кіроўца пратараніў 7 аўтамабіляў фактычна за 5 хвілінаў. Уладальнікам аўтамабіляў, якія пацярпелі, будзе выплачана кампэнсацыя страхавымі кампаніямі.

Нагадаем, 57-гадовы кіроўца, які пратараніў 7 аўтамабіляў і быў дастаўлены ў псыхіятрычную лякарню, мае больш за 25 гадоў стажу кіроўцы, у яго былі адкрыты ўсе вадзіцельскія катэгорыі. Ён зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.

"Пры затрыманьні парушальнік патлумачыў свае дзеяньні тым, што чуў галасы, якія загадвалі яму тараніць аўтамабілі”, – сказалі ў дзяржаўтаінспэкцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG