Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх пікетоўцаў папярэдзілі


Пачатак пратэсту прадпрымальнікаў у Гомелі, 8 ліпеня.
Пачатак пратэсту прадпрымальнікаў у Гомелі, 8 ліпеня.
Сёньня ўранку гомельскія прадпрымальнікі, якія гандлююць півам, трэці раз запар пікетавалі аблвыканкам. Акцыя доўжылася блізу гадзіны. Прадпрымальнікі патрабуюць адмены рашэньня на забарону з 8 ліпеня прадаваць піва ў шапіках.

Стаўленьне да пікетоўцаў гэтым разам зьмянілася. Начальнік управы гандлю й паслуг аблвыканкаму Валяр’ян Бяспалы выказаў сумнеў, што прадпрымальнікі прыйшлі да аблвыканкаму добраахвотна. Ён папярэдзіў, што давядзецца шукаць завадатараў. Да гэтага ён дадаў, што адказ на зварот наконт абмежаваньня продажу піва ў шапіках прадпрымальнікі атрымаюць цягам месяца.

Асобныя бізнэсоўцы ставяць пытаньне пра магчымасьць рэалізаваць рэшту піва ў шапіках. Іх папярэджваюць: у такім разе яны будуць мець справу з падаткоўцамі й міліцэйскімі аддзеламі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG