Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Францыі заклікала зьмяніць Крымінальны кодэкс


Мірэй Мюсо
Мірэй Мюсо

Камэнтуючы на просьбу Свабоды прысуд Арцёму Дубскаму, амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Місо заявіла: “Гэта быў непрыемны для ўсіх сюрпрыз. Гэта супярэчыць тым крокам, якія ўжо зрабіла Беларусь, і яе словамі, якія былі прамоўленыя, і новымі крокамі, якія абяцаныя Беларусьсю”.

“Натуральна, усё было зроблена паводле Кымінальнага кодэксу, які існуе ў Беларусі. Вось чаму я падкрэсьліваю, што неабходная рэарганізацыя і абнаўленьне крымінальнага кодэксу Беларусі, каб зрабіць яго больш адкрытым і адпавядаў Крымінальным кодэксам краінаў Эўразьвязу”, - падкрэсьліла дыпляматка.

Беларускія ўлады, спадзяецца яна, ўсьведамляюць, што неабходна перагледзіць Крымінальны кодэксу, што хутка будуць унесеныя прапановы, каб зьмяніць кодэкс.

7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага пазбаўленьнем волі на адзін год за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”. Арцёма ўзялі пад варту ў судовай залі пасьля агалошаньня прысуду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG