Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1984


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1984

Водгукі ананімных слухачоў. – Успаміны Асі Левінай – Асі Ігнацёнак – супрацоўніцы “новай хвалі”.– Архіў: Як змагацца з глушэньнем – тэхнічныя парады. – Менскае радыё: Уладзімер Някляеў на Кастрычніцкай дэманстрацыі.

1984 год. Беларускія праграмы Радыё Свабода гучаць у эфіры ўжо 30 гадоў. Аб’ём штодзённага вяшчаньня ўлучна з паўторамі – 3 гадзіны. Няшчаднае глушэньне перадачаў працягваецца, аднак голас Свабоды сям-там знаходзіць прагалы ў лябірынтах эфіру. Паводле штогадовага агляду слухацкай аўдыторыі, 40 працэнтаў апытаных беларускіх слухачоў паведамілі, што чутнасьць перадачаў задавальняючая.

Дарэчы, у апытаных беларусаў назіраўся самы высокі сярод слухачоў усіх нерасейскіх праграмаў Свабоды працэнт тых, хто ацаніў перадачы Радыё як ”вельмі добрыя”. У бальшыні камэнтароў адзначалася ”добрае асьвятленьне жыцьця і падзеяў у СССР”. Разам з тым у Беларусі аўдыторыя Радыё Свабода была найменшая ў параўнаньні зь іншымі падсавецкімі рэспублікамі – паводле кампутарных разьлікаў перадачы радыё мінімум раз на тыдзень слухалі 9 працэнтаў жыхароў Беларусі старэйшыя за 16 гадоў...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG