Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1967


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1967

Зьмякчэньне ідэалягічнай пазыцыі “Радыё Свабода”. – Успаміны Яніны Каханоўскай аб працы на радыё.– Архіў: Наша эстрада. Гумар і сатыра. – Менскае радыё: Удзельнікі кастрычніцкай рэвалюцыі бачылі Леніна.

1967 год. Год юбілею кастрычніцкіх падзеяў 1917 году. Год узмацненьня ідэалягічнай барацьбы. Радыё Свабода прымае на ўзбраеньне новую палітыку, якая ва ўнутраных інструкцыях атрымала назоў ”госьць у хаце” – быць прыязным да слухача, выступаць да яго добразычлівым прыяцелем, пазьбягаць варожасьці і рэзкіх ацэнак. Савецкія прапагандысты раскусілі гэтую тактыку праз пару гадоў, адчуўшы ў гэтым немалую небясьпеку.

А пакуль што ў прысьвечаных Свабодзе прапагандысцкіх матэрыялах было поўна ранейшага задзёру. Вось, прыкладам, што пісаў нехта Шмыгаў у артыкуле ”ХХІІІ зьезд КПСС аб узмацненьні барацьбы з ідэалагічнымі дыверсіямі імперыялізму”, надрукаваным ў №2 часапіса ”КОММУНІСТ БЕЛОРУССІІ” за 1967 год:

”Заўзята шчыруюць на службе ў амэрыканскіх, заходнегерманскіх і англійскіх імперыялістаў і здраднікі беларускага народу. У тую цяжкую часіну, калі ўвесь беларускі народ ад малога да старога ўзьняўся на барацьбу з фашысцкімі акупантамі, яны, гэтыя нікчэмныя маральныя вырадкі, здрадзілі Маці-Айчыне. Кулямі, шыбеніцамі і артыкуламі ў фашысцкіх газетках яны дапамагалі акупантам усталёўваць ”новы парадак” на акупаванай тэрыторыі. Сёньня яны зьвілі сваё асінае гняздо пад крылцам заходнегерманскіх рэваншыстаў у Мюнхене і за амерыканскія долары праз зганьбаваныя рупары радыястанцыі з фальшывым імем ”Свабода” штодзённа паклёпнічаюць на беларускі народ, імкнуцца зганьбіць партыю і камсамол, ачарніць савецкую дэмакратыю, распаліць антырускія настроі, фальсіфікуюць гісторыю”...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG