Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі ЦТ: 5% не пазналі на малюнку ліст расьліны


Мікалай Фяськоў
Мікалай Фяськоў

Найвышэйшую адзнаку, 100 балаў, набралі на цэнтралізаваным тэставаньні хоць па адным прадмеце 206 чалавек. Зь іх па беларускай мове — больш за палову: 122.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Таксама была “дастатковая колькасьць” абітурыентаў, якія здалі тэставаньне на нуль. Да прыкладу, па матэматыцы такіх абітурыентаў было больш за 250, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле спадара Фяськова, “хутчэй за ўсё, сярэднепрахадны бал па выніках тэставаньня будзе такім жа, як і ў мінулым годзе”. Разам з тым ён адзначыў, што пісьменнасьць абітурыентаў з году ў год падае.


Паводле спадара Фяськова, 5% тых, хто здаваў біялёгію, не пазналі на малюнку ліст расьліны.

У тэставаньні бралі ўдзел больш за 170 тысяч абітурыентаў. На рэзэрвовы дзень зарэгістраваліся 1422 чалавек, зь якіх 265 не зьявіліся.

Плата за тэст па адным прадмеце складала 10 тысяч рублёў.



У 2008 годзе ў цэнтралізаваным тэставаньні ў Беларусі ўзялі ўдзел па 14 прадметах 173 045 абітурыентаў.

Да прыкладу, здалі ЦТ па прадметах на 100 балаў:

  • матэматыка - 55 чалавек
  • беларуская мова – 8 чалавек (усяго здавала 82 242). Больш за 20% здалі на 50 і больш балаў.
  • расейская мова – 6 (усяго здавала 113 290). 384 чалавекі атрымалі больш за 90 балаў.
  • гісторыя Беларусі - 4 (усяго здавала 34 658). 90 чалавек здалі ЦТ на 90 і больш балаў.

Прыкладна 10% абітурыентаў не набралі патрэбнай колькасьці балаў і з-за гэтага не змаглі ўзяць ўдзел ва ўступнай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG