Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў апазыцыю да цярпеньня


Уладзімер Рыжкоў, Барыс Нямцоў і Міхаіл Сакалоў у маскоўскай студыі Свабоды пасьля сустрэчы з Баракам Абамам
Уладзімер Рыжкоў, Барыс Нямцоў і Міхаіл Сакалоў у маскоўскай студыі Свабоды пасьля сустрэчы з Баракам Абамам

Прадстаўнікі расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў і Ўладзімер Рыжкоў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам адказалі на пытаньні Радыё Свабода. Пра што шла гутарка паміж лідэрам ЗША і расейскімі апазыцыйнымі палітыкамі? Чым гэтая сустрэча адрозьнівалася ад тых, якія праводзіў у Маскве Джордж Буш?

Рыжкоў: На сустрэчы з намі прэзыдэнт Абама сказаў, што ня толькі ў Расеі, але і яшчэ ў шэрагу краін ён ужо сустракаўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Гэта – прынцып ягонай палітыкі. У гэтым – вялікае адрозьненьне ад адміністрацыі Буша, якая мела справу фактычна толькі з уладамі і шмат у чым ігнаравала наяўнасьць у Расеі самастойнай грамадзянскай супольнасьці і самастойнай апазыцыі.

Радыё Свабода: Ці была рэакцыя Абамы на тое, што вы яму казалі?

Рыжкоў: Вядома, была. Па-першае, ён сказаў, што некаторыя пытаньні ставіў на двухбаковых перамовах з прэзыдэнтам Мядзьведзевым – у тым ліку, і аб сытуацыі з нашай судовай сыстэмай. Ён наўпрост сказаў, што гэтая тэма абмяркоўвалася.

Па-другое, ён заклікаў нас набрацца цярпеньня і ўсё-такі паглядзець, наколькі рыторыка нашага новага прэзыдэнта аб дэмакратыі, вяршэнстве правоў, аб свабодзе – якая лепш, чым несвабода – будзе збліжацца з жыцьцём.

Радыё Свабода: То бок, ён заклікаў вас супрацоўнічаць?

Рыжкоў: Не, ён нам сказаў: «Давайце ўсё-ткі ня будзем недаацэньваць значэньня словаў,» – літаральна так. «Усё-ткі словы часам маюць вялікае значэньне».

Радыё Свабода: Сустрэча апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША – гэта для вас уздым вашага статусу ў вачах народу? Вам гэта дапаможа на выбарах, напрыклад?

Нямцоў: Не, вядома. І гэта, дарэчы, многія з нас падкрэсьлівалі. Справа вызваленьня Расеі ад карумпаванай бюракратыі, справа барацьбы за свабоду – гэта наогул абавязак не Абамы, а наш з Рыжковым, з Каспаравым.

Цалкам гутарку чытайце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG