Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДІПЧ разглядае прапановы апазыцыі


Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ прыслухоўваецца да тых зьменаў выбарчага заканадаўства Беларусі, якія прапаноўваюць аб'яднаныя дэмсілы.

Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька:

“Мы атрымалі адказ ад дырэктара БДІПЧ спадара Ленарчыча. Ён істотна адрозьніваецца ад пазыцыі кіраўніка менскага офісу АБСЭ спадара Шміта. Напрыклад, Ленарчыч канстатуе, што па сямі накірунках зьмены выбарчага заканадаўства Беларусі, якія цяпер Бюро абмяркоўвае з беларускімі ўладамі, базуюцца менавіта на прапановах Аб’яднаных дэмсілаў.

Па-другое, кіраўнік БДІПЧ адкрыты да дыялёгу, да сустрэчы. Бюро ўвесь час падкрэсьлівае прадстаўнікам беларускай улады: трэба весьці дыялёг унутры краіны наконт зьменаў у Выбарчы кодэкс з палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасьцю. І нарэшце спадар Ленарчыч не супраць таго, каб Вэнэцыянская камісія давала заключэньне і на прапановы АДС, а ня толькі ўладаў. Гэта нас задавальняе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG