Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія адкрывае ў верасьні амбасаду ў Беларусі


Пра гэта паведаміў журналістам у Менску сябра сталай камісіі дзяржаўнага сходу Эстоніі па замежных справах Уладзімер Вельман.

Таксама ў верасьні ў Таліне павінна адчыніцца амбасада Беларусі.

"Беларусь адначасова рухаецца ў складаных накірунках, мы прыехалі даведацца пра вэктар гэтага руху, завязаць кантакты, наладзіць супрацоўніцтва, атрымаць адказы на пытаньні, якія нас цікавяць, - сказаў В.Вельман.

На пачатку 2009 года ў эстонскім парлямэнце створана група дружбы зь Беларусьсю. Паводле В.Вельмана, у складзе парлямэнцкай дэлегацыі, якая знаходзіцца зь візытам у Менску, пераважна прадстаўлены апазыцыйныя фракцыі. Ён адзначыў, што гэта першы парлямэнцкі візыт за ўсю гісторыю стасункаў Беларусі і Эстоніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG