Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уступленьне Беларусі ў Эўразьвяз — “за” больш чым “супраць”


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў правёў у чэрвені чарговае апытаньне грамадзкай думкі, якое паказала істотныя зрухі ў масавай сьвядомасьці беларусаў. Каго жыхары Беларусі лічаць вінаватымі ў сёньняшнім эканамічным крызісе, наколькі баяцца праяваў крызісу? Чаму ў Беларусі істотна вырасла колькасьць прыхільнікаў Эўрапейскай інтэграцыі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Бліц-аналіз адказвае незалежны сацыёляг Аляксандар Сасноў.

Цыганкоў: Што паказала апошняе дасьледаваньне наконт стаўленьня беларусаў да крызісу? Ці зьмянілася меркаваньне беларусаў наконт таго, як зьменіцца іхняе матэрыяльнае становішча? Каго апытаныя лічаць вінаватым у крызісе?

Сасноў: Беларусы разумеюць, што крызіс ёсьць, пра гэта кажуць 73 працэнты апытаных. І ў крызісе беларусы найперш вінавацяць кіраўніцтва краіны — урад і прэзыдэнт атрымалі тут па 40 працэнтаў.

Цыганкоў: Гэта яўна не супадае з афіцыйным тлумачэньнем. Лукашэнка спачатку заяўляў, што крызісу ў Беларусі няма, а пасьля неаднаразова казаў, што прыйшоў ён звонку, і беларускае кіраўніцтва тут не вінаватае

Сасноў: Так, але тут я хацеў дадаць, што на трэцяе месца “вінаватых” у крызісе беларусы ставяць Захад. Магчыма, тут адбілася тое, што Лукашэнка часта кажа, што крызіс ня наш, прыйшоў звонку, і частка беларусаў яму верыць.

Але той шок, які быў адразу, зімой — ён ужо прайшоў. Людзі, як звычайна, прыстасаваліся да тых пераменаў, якія спачатку вельмі палохалі. Таму істотна палепшыліся тыя паказьнікі, якімі можна характарызаваць стаўленьне насельніцтва да таго ўзроўню жыцьця, які склаўся ў Беларусі. Усе яны трошкі павысіліся, людзі больш пазытыўна ацэньваюць свае матэрыяльныя пэрспэктывы.

Цыганкоў: Яшчэ адна тэма, дзе можна назіраць значныя зьмены — гэта стаўленьне да Эўропы.
Улады кажуць — “не, у нас усё маналітна, усе шчыльнымі радамі ідуць за ўладай”. На самой справе гэта ня так, далёка ня так.
На пытаньне “Калі б цяпер у Беларусі праводзіўся рэфэрэндум з пытаньнем, ці ўступаць Беларусі ў Эўразьвяз, якім быў бы ваш выбар?” станоўча адказалі 41,4 супраць — 39,8

Некалькі гадоў таму ўжо было, што на такое пытаньне станоўча адказвалі больш чым адмоўна. Але потым пад уплывам дзяржаўнай прапаганды гэты паказьнік зьнізіўся. Зараз ён зноў расьце ўгару. Гэта сьведчыць ня толькі пра тое, што ўлады павярнуліся да Захаду іншым бокам (бо Менску грошы трэба), — але і насельніцтва бачыць, як эўрапейскія палітыкі шмат робяць, каб іх краіны выйшлі з крызісу. І гэта беларусам падабаецца.

Цыганкоў: Мяне вельмі ўразіла наступная лічба. Сярод апытаных 48 працэнтаў заявілі “Беларусі патрэбныя перамены”, 46,4 працэнты — “Беларусі патрэбная стабільнасьць”. Грамадзтва расколатае…

Сасноў: Пра гэта НІСЭПД даводзіць ужо шмат гадоў — “грамадзтва сапраўды расколатае”. Але ўлады кажуць — “не, у нас усё маналітна, усе шчыльнымі радамі ідуць за ўладай”. На самой справе гэта ня так, далёка ня так.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG