Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя хоча “перазагрузіць” дачыненьні з Масквою


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

“Нам патрэбна “перазагрузка” беларуска-расейскіх дачыненьняў” – так сфармуляваў мэту двухдзённай паездкі ў Маскву старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Сёньня і заўтра разам з Яраславам Раманчуком ён правядзе шэраг сустрэчаў з расейскімі экспэртамі, навукоўцамі і палітыкамі.

Таксама прадугледжана вялікая прэсавая канфэрэнцыя Лябедзькі і Раманчука для расейскіх журналістаў. На ёй беларускія апазыцыйныя палітыкі раскажуць пра сваё бачаньне крызісу ў дачыненьнях афіцыйных Масквы і Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG