Балыкін: “Любая палёгка прыцягвае бізнэс у гэту галіну. Але наколькі гэта палёгка істотная? Я ня думаю, што шмат бізнэсоўцаў прыйдуць у гэтую галіну з-за таго, што там сталі крыху больш лібэральныя цэны. Гэта ж ня ўсё, што трэба, каб бізнэс пайшоў. Пытаньне цэнаўтварэньня адно з самых галоўных. Калі б у нашай краіне наогул існавала вольнае цэнаўтварэньне, тады можна было б казаць, што для бінэсу складаецца нейкі спрыяльны клімат.
Вялікага значэньня гэта мець ня будзе. Насамрэч гэта лібэралізацыя, але ж вельмі такая невялічкая. Такая сьціплая лібэралізацыя”.
Дашчынскі: “А з чым тады зьвязана тое, што ўлады ўсё ж пайшлі на такую лібэралізацыю?”
Балыкін: “Гэта зьвязана з тым, што ў нас абвясьцілі лібэралізацыю. Там адпусьцяць трошкі. Там адпусьцяць. Насамрэч трэба, каб усе ці амаль усе цэны былі свабоднымі. Таксама трэба дадаць.
Вопыт паказвае, калі дзяржава адмяняе рэгуляваньне цэнаў у нейкай сфэры, то цэны там памяншаюцца.
Дашчынскі: “Аднак ці прывядзе свабоднае фармаваньне цэнаў у гэтай сфэры бытавых паслугаў да іх росту? Чаго чакаць спажыўцам?”
Балыкін: “Наогул, вопыт паказвае, што калі цэны становяцца больш вольнымі, яны не растуць, а, хутчэй за ўсё, падаюць. Чаму? Бо цэнаўтварэньне ў нашай краіне робіцца па выдаткавым прынцыпе. Гэта азначае, што мы бярэм нейкія пазыцыі, на якія мы трацім грошы, дадаём нарматыўны прыбытак і з гэтага ўтвараем цану. Прадпрымальнікі ня будуць баяцца, што ім далей не дадуць гэтыя цэны падвысіць і ня будуць ставіць самыя высокія цэны. Яны наадварот будуць імкнуцца паменшыць цэны, каб стаць больш прывабнымі для сваіх спажыўцоў. І наогул, вопыт паказвае, калі дзяржава адмяняе рэгуляваньне цэнаў у нейкай сфэры, то цэны там памяншаюцца, нават у Беларусі”.
Вопыт паказвае, калі дзяржава адмяняе рэгуляваньне цэнаў у нейкай сфэры, то цэны там памяншаюцца.