Паводле МНС, у мэблевым павільёне выбухнуў балён з прапанам. Адна з пакупніц шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай, паведамляе БелТА. У самім павільёне пашкоджаныя мэбля, столь, сьцены і вокны.
Прычына выбуху – перагрэў балёна наўпростымі сонечнымі праменямі. Балён трэба было адсунуць у цень.