Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота Васіля Быкава, які не любіў фатаграфавацца


У менскім фальварку "Добрыя мысьлі" адкрылася фотавыстава Яўгена Коктыша, прысьвечаная Васілю Быкаву.

У фальварку "Добрыя мысьлі сабралася больш як 20 чалавек – сярод іх Генадзь Бураўкін, Уладзімер Някляеў, удава Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна, іншыя прадстаўнікі інтэлігенцыі. Фотамастак Яўген Коктыш пачаў рабіць здымкі Васіля Быкава ад 82-га году ў Горадні: ён казаў, што Быкаў вельмі не любіў, калі яго здымаюць, але яму ўдалося пераадолець гэтую быкаўскую нелюбоў і нават пасябраваць зь ім. На фота Быкаў і ў вёсцы, і за пісьмовым сталом, і з сялянамі, і з пісьменьнікамі... Сваімі ўражаньнямі дзеліцца паэт Генадзь Бураўкін:

“Мне вельмі прыемна тут быць, яшчэ раз паглядзець у вочы Васілю, палюбавацца ягонай усьмешкай, разам зь ім пабыць і падумаць. Бо сёлета, калі мы адзначалі юбілей Васіля, мы казалі, што ён з намі, ён жывы. Дык вось на гэтай выставе мы разам з Васілём Быкавым жывым – такім, якім ён быў, які ён у нашай памяці.

Карэспандэнт:
А ці пабачылі вы нечаканага ці незнаёмага Быкава?

Бураўкін: Я б не сказаў, што зусім незнаёмага, але пабачыў Васіля ў непрывычных, можа, ня надта частых сытуацыях: напрыклад, калі ён гуляе з сабакам альбо калі, жартуючы, спрабуе паваліць нейкае дрэва... Як нехта заўважыў: проста ілюстрацыя да Салжаніцына – як цяля змагаецца з дубам. Такія фатаграфіі я сустрэў, але для мяне важней, што я ўбачыў Быкава такога, якім яго знаў і любіў. Тут жывы Васіль Быкаў, за гэта я вельмі ўдзячны Яўгену Коктышу."

Фотамастак Яўген Коктыш

Васіль Быкаў. Фотавыстава

Васіль Быкаў. Фотавыстава

Яўген Коктыш і Ірына Быкава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG