19 чэрвеня Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў пра масавыя парушэньні заканадаўства, якое датычыць прадстаўленьня зямельных участкаў, і фактаў спэкуляцыі зь дзялянкамі. Пракурорская праверка, якая пачалася вясною гэтага года, выявіла, што зямельныя дзялянкі з парушэньнямі атрымлівалі супрацоўнікі МЗС Беларусі, Мінэканомікі, праваахоўных органаў.
Чакаем на Вашыя фота і камэнты на адрас svaboda@rferl.org