Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБНЯЦЬ ДЫКТАТАРА І ПЛАКАЦЬ. Тыдзень з блогерам Brazgotka


На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Brazgotka.




Маскоўскі беларус czalex пабываў у Менску, піша ўражаньні і абяцае працяг:

“Чым далей, тым болей беларусы ўспрымаюцца як гэткія тыповыя кансэрватыўныя заходнеэўрапейскія хутаране, якія чамусьці падчас пары цалкам беспадстаўна лічаць сябе расейцамі… Аўра савецкасьці рэе над Менскам часам дастаткова няўлоўна: быццам бы шмат дзе рэкляма, быццам бы таксама шыльды крамаў сьвецяцца, быццам бы рэстарацыі, і нават прагрэсіўна апранутыя цалкам эўрапейскага выгляду маладзёны трапляюцца на кожным корку”.

Zmagarka
зрабіла падборку фота іранскага прэзыдэнта Ахмадынежада ў кампаніі вядомых палітыкаў. Наш — абдымаецца.

Усіх, канешне, хвалюе, ці пасыплецца беларускі рубель. Beatleofdoom адрэагаваў на фінансавыя навіны так: “рассоўваць трэба ногі, а не валютныя калідоры!” Блогерам спадабалася, хвалілі.

Рэха спрэчкі пра пераклад чароўнага трусіка. У камэнтарах да паста пад назвай “Крэольскія песьні” здарыўся цудоўны сьвецкі раўт з удзелам карыстальнікаў asya-17, kontsevoi, lijana, rycyna і інш. Напрыканцы ўсе прызнаюцца адзін адному ў любові.

“Мы снобы, скептыкі, саркастычныя зьмеі, гумарныя жабы! Гэта нас трэба дыхляфосам, дустам, мыш'яком і серавадародам. Бо мы і ў гета ня пойдзем, і беларушчыну вашу будзем юзаць, як уласную! Затое ў нас няма праблем з самаіроніяй. Аўтаномная зьява, ранейшым пакаленьням такое ўласьціва не было,” — піша lijana.

У зьвязку з тым жа календаром shupa нагадвае нам усім ня блытаць значэньні словаў “распрануцца” і “разьдзецца”.

Uxmuander
расказвае, як здымаў для НТВ сюжэт пра Юру Дземідовіча і што атрымалася:

“Паспрабавалі зрабіць зь Юры Сярдзючку, маўляў, сатаністы на сцэне… Я разумею, што трэш выдатны выйшаў, цікава, хто ўсё прыдумаў? Нам так і не зьлілі, але хлопчык — вернік, з пратэстанцкай сям’і, вельмі добры і “жывы” хлапчыска… Так, і не казаў пастар, што не ўхваляе выступ Юры, гэта па сваёй звычцы “максымаўцы” ўклалі ў яго вусны за кадрам.


А skepsys паслухаў шансон у таксоўцы і задумаўся пра тое, чым становяцца людзі празь нейкі час пасля юнацтва.

“…Раптам знаходзім сябе ў таксоўцы на шляху з нуднае, але нібыта прэстыжнае працы. Ці з буцерам і пультам перад зомбаяшчкам. І нешта ўжо і не дужа пазнаем сябе ў бунтарскіх песьнях, жывучы без выкрутасаў і патаемных сэнсаў. Але з буцера з пультам якія каштоўнасьці? Таму і зьяўляюцца ў простых рыфмах сябры, бабы і, вядома, мама. І пад ямахавыя запілы ды пахабныя бэквакалы мы ўсёй тусай рушым у пекла.

Але з таксоўкі можна выйсьці”.


Valery-brest-by распрацаваў алгарытм працы “машыны правасудзьдзя са штучным інтэлектам, каб была непадкупная і справядлівая”:

”У прынцыпе, сістэма можа праваць аўтаномна, без умяшальніцтва чалавека з яго суб’ектывізмам, наганяючы страх грамадзянаў перад дзяржавай. Адбудзецца абагаўленьне дзяржавы. Можна будзе адмяніць ці стандартызаваць рэлігіі. Пра скасаванне міністэрства юстыцыі, пракуратуры, следзвта, судоў — і не кажу, гэта відавочна. Ня бачу слабых месцаў. Праўда, народ можа не згадзіцца. Але яго меркавання, уласна кажучы, ніхто і не пытае. Прызвычаяцца. І не да такога прызвычайваліся”.

Kabierac
публікуе сямейныя ўспаміны пра дзень вайны: “...Другі прадзед усе тры гады ў Рудзенску пакутваў праз сваю чарнявасьць і татарскія рысы, а азьвярэлыя паліцаі задзяўбліся тлумачыць сваім прыезджым начальнікам, што ён ня "юдэ". …P.S. Учора з бабулінага аповеду высьветлілася, што Нямеччына напала на Савецкі Саюз а чацьвертай раніцы 21 чэрвеня 1941 года. У сёньняшняй размове з бабулінай сястрой гэтая версія пацьвердзілася. Забіце мяне хто-небудзь, а?”

Silverrebel
піша пра артэфакты, знойдзеныя на будоўлі у Віцебску: “Вада павымывала шмат цікавостак, якія раней хавала зямля, а зараз разварушылі экскаватары. Знайшлі донца дарэвалюцыйнай талеркі фабрыкі Кузняцова ў Рызе. Можа з яе еў Пэн, чый дом стаяў непадалёк?” Там і фота можна паглядзець.

Kilgor-trautt пабываў у лёнданскім музэі мадам Цюссо:

“Фігура Нікаля Сарказі выклікала ў мяне непраходны сьмех, які маладыя наведнікі тэрарыюму не зразумелі. А справа ў тым, што скульптары выявілі аднога з галоўных фрыкаў сусветнага палітычнага поля з мабільнім тэлефонам у руцэ. З аднога боку, гэты факт дадаў “французскаму сувязному” падабенствамі з браткамі эпохі 90-х, а зь іншага — падкрэсьліў адну з галоўных рысаў яго характару: боязь прапусьціць хоць адзін званок на пасадзе прэзыдэнта”.


Klan-land дэманструе фота з абароны дыплёмных працаў у вучэльні імя Глебава. А gedymin публікуе фота з вандроўкі ў Гарадзею:


Да mojo-fm прыехаў швэд-вегетарыянец , і чым яго ў Менску карміць — бог ведае.

А іcona-mat задумала памерацца з фрэндэсай катамі. Атрымала: хвост -26 см, у карку — 33. “А вось даўжыню ўсяго ката вымераць складана, ён хрыбет гне ў розныя бакі. Нешта каля 75-77 см.”


“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG