Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белсат, Эўрарадыё і Радыё Рацыя акрэдытуюць у Беларусі?


Замежным СМІ прапануюць паўтарыць спробу акрэдытацыі ў Беларусі. Такі вынік прынёс першы раўнд афіцыйнага дыялёгу па правах чалавека паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, які днямі адбыўся ў Празе, паведамляе “Эўрапейскае радыё для Беларусі”


Прапануем Вашай ўвазе фрагмэнт інтэрвію карэспандэнта “Эўрапейскага радыё для Беларусі” з кіраўніком Дэпартамэнту па правах чалавека і транзытнай палітыцы Міністэрства замежных спраў Чэскай Рэспублікі Габрыэлай Длоўгай.

Карэспандэнт: Хто ўдзельнічаў у праскім дыялёгу ад Эўрапейскага Зьвязу і ад афіцыйнага Менску?

Габрыэла Длоўга
Габрыэла Длоўга:
Беларусь была прадстаўленая супрацоўнікамі Міністэрства замежных справаў. Быў кіраўнік Аддзелу па правах чалавека МЗС, кіраўнік Дэпартамэнта па Эўропе, а таксама чалавек, адказны за супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, амбасадамі і ААН. Іх суправаджалі супрацоўнікі беларускай амбасады ў Празе.

Эўразьвяз прадстаўляла так званая “Тройка COHOM”. COHOM — гэта працоўная група Эўрапейскага Зьвязу па правах чалавека і дэмакратыі. Тройка складалася з мяне (я зьяўляюся кіраўніком групы), Рыны К’юнкі з сакратарыята Савета ЭЗ (адначасова яна зьяўляецца прадстаўніком Хавіера Саляны па правах чалавека) і Рольфа Ціманса, супрацоўніка Дэпартамэнту зьнешняй палітыкі Эўракамісіі, аддзела па правах чалавека.

Карэспандэнт: Ці ўздымаліся падчас размовы такія “балючыя” для беларускіх уладаў пытаньні, як “справа зьніклых” ды палітзьняволеныя?

Габрыэла Длоўга: Мы абмеркавалі шэраг складаных пытаньняў. З іх дзейнасьць НДА, свабода асацыяцый і свабода выяўленьня былі найбольш складаныя. Разам з тым, мы закранулі шэраг прыватных выпадкаў. Гэта прадугледжваецца той практыкай вядзеньня дыялёгу па правах чалавека, якую праводзіць Эўразьвяз. Гэта былі некалькі прыватных зваротаў ад беларускіх людзей, а таксама арганізацый, перададзеных ў Эўрапейскі Зьвяз. Мы спадзяваліся атрымаць адказы па сытуацыях з гэтых зваротаў.

Карэспандэнт: Ці былі падчас дыскусіі закранутыя пытаньні статуса і акрэдытацыі замежных мэдыяў ў Рэспубліцы Беларусь?

Габрыэла Длоўга:
Так, калі мы размаўлялі пра свабоду выяўленьня, мы паднялі пытаньне пра складанасьці, з якімі сутыкаюцца тэлеканал “Белсат”, “Эўрапейскае радыё для Беларусі”, а таксама “Радыё Рацыя”, калі спрабуюць наладзіць сваю працу на тэрыторыі Беларусі.

Карэспандэнт: Якая была рэакцыя прадстаўнікоў МЗС?

Габрыэла Длоўга:
Яны заверылі нас, што на шляху таго, каб акрэдытаваць гэтыя мэдыі і іх офісы на тэрыторыі Беларусі дагэтуль былі аб’ектыўныя перашкоды. Напрыклад, нас праінфармавалі, што апошняя заяўка “Белсата” была адхіленая, бо там бракавала часткі неабходных дакумэнтаў. Але яны заявілі, што калі “Белсат” ці, як я магу дапусьціць, іншыя з названых вышэй замежных СМІ паўтораць свае запыты на акрэдытацыю і фармальныя ўмовы для акрэдытацыі будуць выкананыя, не будзе чыніцца перашкодаў для таго, каб акрэдытаваць іх. Так, і мы спадзяемся, што для вас і для іншых мэдыяў не будзе эпічнай праблемай сабраць і прадставіць усе належныя дакумэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG