Арганізаваў абед лідэр мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус.
Падсілкаваліся каля ста чалавек.
“Такі абед мы арганізавалі ўпершыню. Мы падбалі не толькі каб ўсім ахвотным хапіла баршчу, але і пра таварыскую атмасфэру, — распавёў Мікалай Чарнавус,– Падыходзілі людзі абсалютна розных сацыяльных слаёў, у першую чаргу бамжы, пэнсіянэры, беспрацоўныя і нават грузчыкі. Добра, што зараз лета, дык можна было абед зладзіць на вуліцы. Але хацелася б круглы год арганізоўваць нешта падобнае, гатаваць розныя стравы — напрыклад, аладак сьпячы. Але заўсёды натыкаемся на неразуменьне чыноўнікаў, якія не даюць на гэта памяшканьняў”.
Людзі частаваліся і дзякавалі.