Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заольшы ўсё спакойна


Мытныя пасты на мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй пакуль не ўсталяваныя.


На памежным пункце Заольша, што ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці, узмоцненага мытнага кантролю пакуль няма. Паводле супрацоўніка Віцебскай мытні Сяргея Голікава, сёньня а 9-й раніцы мытнікі з абласной структуры разьехаліся па сямі пунктах памежнага кантролю, якія знаходзяцца на мяжы Віцебшчыны з Пскоўшчынай і Смаленшчынай.

Гатоўнасьць узнавіць мытны кантроль у аб’ёме, аналягічным таму, які ёсьць з расейскага боку мяжы, існуе. Але адпаведнай каманды пакуль не паступала. У тым выпадку, калі такое распараджэньне паступіць, мытнікі гатовыя даставіць на памежжа транспартныя модулі, кампутарнае абсталяваньне і распачаць кантроль на мытных пастах, якія былі скасаваныя на беларуска-расейскай мяжы ў 1995 годзе.

На беларуска-расейскай мяжы на пераходзе “Рэдзькі” на трасе Берасьце — Менск — Масква зьявіліся два мытныя фургончыкі.

Паблізу прыпаркаваўся мікрааўтобус з супрацоўнікамі мытні. Пра гэта паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”.

Спачатку мытнікі пачалі ўсталёўваць беларускі сьцяг і плякат “Дорогие россияне, извините, но это не вина белорусов в том, что вы терпите неудобство на границе”. Аднак гэты плякат хутка згарнулі.

Ніводную машыну з расейскімі нумарамі мытнікі не спынілі. Адзін з мытнікаў патлумачыў, што яны ў рэжыме чаканьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG