Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На малочны ўдар – бананавы адказ?


Беларуска-расейскае гандлёвае супрацьстаяньне набывае новыя рысы. Менскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў прапануе ўраду маркіраваць бананы і цытрусавыя, каб спыніць “шэры” імпарт з Расеі.

Адмысловы ліст з гэткай прапановай саюз даслаў 10 чэрвеня віцэ-прэм'еру Андрэю Кабякову.

Паводле ацэнак экспэртаў, узровень “шэрых” паставак дасягнуў 40% і мае тэндэнцыю да далейшага росту. Беларускія прадпрымальнікі бачаць у гэтым прыкметы нядобрасумленнай канкурэнцыі, у выніку якой легальныя дастаўцы аказваюцца неканкурэнтнымі ў цане і вымушаныя зьмяншаць аб'ёмы продажу або сыходзіць з рынку.

Пры гэтым “сярод насельніцтва расьце сацыяльная напружанасьць пры параўнаньні цэнаў на латках і гуртовых рынках нелегальна ўвезенай прадукцыі – яны могуць адрозьнівацца больш чым удвая”, – гаворыцца ў лісьце саюзу прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG