Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку просяць зрабіць музэй Быкава дзяржаўным


У музэі імя Васіля Быкава. Мікалай Мельнікаў (на першым пляне)
У музэі імя Васіля Быкава. Мікалай Мельнікаў (на першым пляне)

Кіраўнік грамадзкага музэю Васіля Быкава ў Горадні Мікалай Мельнікаў накіраваў ліст прэзыдэнту А.Лукашэнку з прапановай надаць музэю дзяржаўны статус.


Пазьней спадар Мельнікаў пацікавіўся вынікамі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Праз тэлефон яму адказалі, што ліст дайшоў і яго даслалі ў некалькі ўстановаў у Менску і ў Гарадзенскі аблвыканкам.

Мікалай Мельнікаў спасылаецца на прыклад Украіны, дзе ўлады далі грошы і зрабілі дзяржаўным былы школьны музэй Васіля Быкава ў г. Севярынец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG