Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заснаваны рух салідарнасьці “Разам”


Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Сёньня ў Менску адбыўся зьезд аргкамітэту руху салідарнасьці “Разам”. Кіраўніком руху абраны Вячаслаў Сіўчык, а яго намесьнікамі актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў і былы камэндант намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў сакавіку 2006 года, актывіст Алесь Мазур.


У зьезьдзе бралі ўдзел 57 дэлегатаў.

У інтэрвію БелаПАН Вячаслаў Сіўчык сказаў, што аргкамітэт мае намер прыняць некалькі заяваў: па пытаньні этнацыду ў Беларусі, у абарону беларускіх прадпрымальнікаў, аб стратэгіі дзеяньняў праэўрапейскіх сілаў Беларусі і аб процістаяньні палітычным рэпрэсіям.

Мэта руху "Разам", які запачаткаваўся ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, садзейнічаць салідарнасьці ўсіх грамадзкіх ініцыятываў, якія скіраваны на дэмакратызацыю краіны.

“Разам” возьме ўдзел у кангрэсе эўрапейскіх сілаў “За эўрапейскія каштоўнасьці”, які плянуецца правесьці ў Менску 21 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG