На думку Лукашэнкі, гэта шкодна самой Расейскай Фэдэрацыі.
“Мы як кіраўнікі павінны пралічыць наступствы гэтага. Вось нават я, дапусьцім, ухваляю такое рашэньне. А што заўтра? Мала канфліктаў на Каўказе? Цяпер Расею “бамбяць” за тое, што яна па-імпэрску, са зброяй у руках задушыла, падпарадкавала... А тут што? Зь іншага боку — тут жа нашы “адмарозкі”, іх няшмат, хай 2, хай 3 працэнты, але гэта самыя актыўныя, самыя амбіцыйныя. Яны гатовыя разгарнуць “нацыянальна-вызвольную вайну”. Ім патрэбная нагода. Цяпер усе пасьмейваюцца з гэтага. І вы што, думаеце, ім няма чым ваяваць? Ім жа заўтра прывязуць з Украіны, Прыбалтыкі, у нас у асноўным адтуль, з Польшчы каналы ў іх... Імгненна зьявіцца зброя, выбухі, дэстабілізуюць сытуацыю, і шмат хто ў грамадзтве падумае: слухайце, гэта ж змагаюцца за незалежнасьць, за сьвятое. У нас жа ў Беларусі недурны народ, ён мяркуе таксама, як і расейцы: “Свая зямля, нікому не аддамо”; кашулю рванулі і пайшлі. Вы што, хочаце стварыць яшчэ адну Чачню тут? Я не хачу”, – цытуе А.Лукашэнку "Советская Белоруссия".
Журналісты расейскага выданьня “Известия” друкуюць іншы варыянт інтэрвію. І завяршаюць публікацыю сваёй высновай:
“Са Сталіным у адной кішэні і Салянам у другой, ён, вядома, у Эўропе не жыхар. Але і нам будзе складана безь беларускай СПА і ўвогуле гэтага пляцдарму. Але нам не лягчэй, калі “эўрапеец” Лукашэнка ў новых саюзьнікаў ў выніку “выклапача” Мілошавіча. І ён гэта разумее”.