Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афнагеля папрасілі напісаць у пракуратуру


Лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель меў размову з супрацоўнікам Генэральнай пракуратуры наконт лёсу Мікалая Аўтуховіча.


Ён вусна паведаміў намесьніку кіраўніка аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Ігару Грэйбу пра патрабаваньне моладзевых актывістаў як мага хутчэй вырашыць пытаньне вызваленьня Мікалая Аўтуховіча, які трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту 50-ты дзень.

Супрацоўнік пракуратуры параіў прынесьці пісьмовую заяву на наступны дзень.

Камэнтаваць стан крымінальнай справы сп.Грэйба адмовіўся.

Вечарам 3 чэрвеня маладыя людзі заблякавалі ўваход у Генэральную пракуратуру. Яны патрабавалі вызваліць зьняволеных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў – Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку.

Прадстаўнік пракуратуры, якія выйшаў да актывістаў Эўрапейскай Беларусі, паведаміў, што яны атрымаюць адказы на ўсе ўзьнятыя пытаньні на наступны дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG