Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: удзельнікаў акцыі выклікаюць у суд


Юры Істомін
Юры Істомін
Восем сябраў АГП з Горадні і Ваўкавыску былі затрыманыя 16 траўня за тое, што арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча. Суд прызначаны на 8 чэрвеня.

Юры Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП, апавёў, што міліцыянты спрабавалі адразу пасьля складаньня пратаколаў уручыць затрыманым позвы ў суд. Але ўдзельнікі акцыі запратэставалі, кажучы, што гэта ўжо справа суду, а не міліцыі, і адмовіліся іх браць.

Нагадаю, што акцыя трывала 32 хвіліны. Паводле слоў Юрыя Істоміна, да іх падыходзілі многія людзі, пыталіся пра стан Мікалая Аўтуховіча. Актывісты АГП, у сваю чаргу, заклікалі мінакоў кожны месяц 16-га чысла праводзіць акцыі салідарнасьці з Аўтуховічам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG