Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяць Назарбаева тлумачыць, чаму напісаў кнігу пра цесьця


Рахат Аліеў
Рахат Аліеў

Генпракуратура Казахстану вядзе крымінальны перасьлед былога зяця прэзыдэнта Назарбаева і аўтара кнігі ”Хросны цесьць” Рахата Аліева. Аліеў абвінавачваецца ў разгалошваньні ў кнізе дзяржаўных сакрэтаў і парушэньні таямніцы перапіскі і тэлефонных перамоваў.

Рахат Аліеў жыве ў выгнаньні ў адной з заходнеэўрапейскіх краін. У 2008 годзе ён быў завочна асуджаны ў Казахстане ў агульнай колькасьці да 40 гадоў пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы: у тым ліку за здраду Радзіме, падрыхтоўку дзяржаўнага перавароту і выкраданьня людзей. Усе гэтыя абвінавачаньні Аліеў, які доўгія гады ўваходзіў у бліжэйшае атачэньне Назарбаева, адкідае. У эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода Аліеў распавядае, чаму наважыўся на супрацьстаяньне з Нурсултанам Назарбаевым.

Карэспандэнт: Навошта вы напісалі гэтую кнігу? Многія экспэрты кажуць, што гэта акт асабістай помсты прэзыдэнту Казахстану.

Рахат Аліеў: Гэтыя экспэрты вельмі мала ведаюць пра краіны Цэнтральнай Азіі, а тым больш пра аўтарытарных лідэраў, якія кіруюць краінамі, у прыватнасьці, у Казахстане, ужо больш як 20 гадоў. Але гэта было няпроста мне – напісаць гэтую кнігу, бо мяне з прэзыдэнтам Казахстану зьвязвалі ня толькі службовыя, але перадусім і сваяцкія адносіны. Мы ведаем адзін аднаго больш, як 25 гадоў, і гэта пачыналася яшчэ жа таго, як Нурсултан Назарбаеў стаў прэзыдэнтам Казахстану, гэта было ў 1983, калі Назарбаеў толькі прыехаў з карагандзінскага абкаму ў Алма-Ату, стаў працаваць у ЦК кампартыі Казахстану. І для мяне гэта была мяжы, калі ў маіх вачах гэты лідэр стаў адыходзіць ад сваіх забавязаньняў, якія ён даваў перад краінай, перад канстытуцыяй, калі пачаліся забойствы апазыцыйных лідэраў. У прыватнасьці, такой мяжой стаў для мяне люты 2006, менавіта ад таго часу нашы дарогі разышліся, бо я ня мог сабе дазволіць працягваць быць побач з такім лідэрам, які ў сваёй працы перайшоў усе дазволеныя і недазволеныя прыёмы. У прыватнасьці, крымінальнае кіраваньне ад гэтага момант. Можна сказаць, аформілася дэ-юрэ.

Цалкам інтэрвію чытайце тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG