Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дасьць МВФ грошы Беларусі?


Міжнародны валютны фонд можа перавесьці Беларусі другую частку крэдыту ў памеры каля 400 млн долараў у канцы чэрвеня. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Як паведамляе ПРАЙМ-ТАСС, улады Беларусі і экспэрты МВФ узгаднілі большасьць пазыцыяў у межах праграмы stand-by падчас апошняга візыту ў Менск місіі МВФ, і цяпер гэтая праца працягваецца. "Па сутнасьці мы дамовіліся з уладамі па ўсіх асноўных пытаньнях, за выключэньнем ўсяго некалькіх", — сказала Н.Калядзіна. Паводле яе, беларускім уладам "спатрэбіўся час абдумаць тыя варыянты, якія ім былі прапанаваныя, і прыняць рашэньне".

Прадстаўнік МВФ у Беларусі адзначыла, што Фонд не настойвае на яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля, а толькі "прапануе пэўную гнуткасьць ва ўстанаўленьні валютнага курсу".

Варта нагадаць, што на мінулым тыдні падчас візыту расейскай урадавай дэлегацыі ў Менск міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын рэзка скрытыкаваў фінансавую палітыку беларускіх уладаў, паведаміў пра адмову Масквы даць Беларусі апошні транш абяцанага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў і заявіў, што і МВФ затрымлівае выдзяленьне Беларусі чарговага траншу крэдыту.

У студзені 2009 году МВФ ухваліў выдзяленьне стабілізацыйнага крэдыту для Беларусі ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічаная на 15 месяцаў. Першы транш крэдыту — 788 мільёнаў даляраў — паступіў у Беларусь тады ж, у студзені сёлета. Чарговы — каля 400 мільёнаў даляраў — першапачаткова меркавалася выдзяліць у красавіку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG