Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму перадалі катэджы міліцэйскіх начальнікаў?


Агляд незалежнага друку пятніцы, 29 траўня.

“Народная Воля” зьмяшчае фотарэпартаж з элітнага пасёлку Крынічны ў раёне Заслаўскага вадасховішча, дзе знаходзяцца былыя ўжо катэджы былых міліцэйскіх начальнікаў. Што сталася з катэджамі, каму іх перадалі — чытайце і глядзіце ў сьвежым пятнічным нумары “Народнай Волі”.

Маладзечанская “Рэгіянальная газэта” публікуе артыкул “Рэха маскоўскіх стрэлаў”. У чацьвер у Вялейцы пахавалі крымінальнага аўтарытэта Віталя Корсака, якога 22 траўня застрэлілі ў Маскве. Журналіст Сяргей Зянько з аглядам крымінальнай хронікі:

“У Вялейцы Віталя Корсака ведалі, як чалавека, які ў 1989 годзе ўдзельнічаў у жорсткім забойстве работніка культуры Вячаслава Дубовіка. Мы пагаварылі зь відавочцамі тых вялейскіх падзеяў. У мястэчку Ракаў Валожынскага раёну менскі міліцыянт на аўтамабілі „Опэль-Вэктра“ зьбіў матацыкл „Ява“. Кіроўца „Явы“ атрымаў цяжкія траўмы, ў яго зламаныя косьці таза. У абласным ўпраўленьне ўнутраных спраў журналістам адмовіліся даць камэнтар, хаця мясцовыя супрацоўнікі ДАІ перадалі туды ўсе матэрыялы”.

Слуцкі “Інфа-кур’ер” працягвае сачыць за сытуацыяй вакол масавага зьнішчэньня птушанят гракоў — загінулі больш за 200 птушанят. Газэта атрымала адказ ад намесьніка пракурора Слуцкага раёна Віталя Жукоўскага. Працы на абрэзцы дрэваў былі праведзены з грубымі парушэньнямі прыродаахоўнага заканадаўства. Распавядае слуцкі журналіст Алесь Дастанка:

“У гэтую пару году такія работы праводзіць нельга, таму што на дрэвах знаходзяцца гнёзды з птушанятамі, якія яшчэ ня ўмеюць лятаць. Пракуратура накіравала на адрас райвыканкаму прадстаўленьне: згодна з часткай 1 артыкулу 15.32 Кодэксу ад адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць: фізычная асоба можа быць аштрафавана ў памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў, юрыдычная асоба — да 500 базавых велічыняў, да 17,5 мільёнаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG