Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкі міністар правядзе дзень зь беларускімі дзецьмі


Максім Вэрхагэн
Максім Вэрхагэн

Як паведаміла міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрляндаў, міністар Максім Вэрхагэн запрасіў на будучым тыдні ў вядомы парк атракцыёнаў Дзёйнрэл дзіцячую групу зь Беларусі. Гэта 30 дзяўчатак і хлопчыкаў зь дзьвюх беларускіх вёсак за 70 кілямэтраў ад Чарнобыльскай АЭС. Гэтымі днямі дзеці прыбылі на адпачынак у галяндзкія сем’і.

Сёлета пры канцы красавіка ўрад Нідэрляндаў падпісаў двухбаковыя пагадненьні зь Менскам адносна замежнага аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей. Аднак абмежаваньні для выезду на адпачынак у Галяндыю для непаўналетніх беларусаў усё ж існуюць — трапіць у знаёмыя сем’і могуць дзяўчаткі і хлопчыкі, не старэйшыя за 14 гадоў, прычым ня болей як тры разы.

Многія галяндцы зьвярнуліся да МЗС краіны з заклікам зрабіць усё, каб зьняць гэтыя абмежаваньні.

Паводле Вэрхагена, чарнобыльскія ініцыятывы Нідэрляндаў маюць шырокую і шчырую падтрымку з боку свайго ўраду і грамадзкасьці.

“Я мяркую, што дзіцячыя інтарэсы павінны быць на першым месцы”, — заявіў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG