Болей за 1 900 замежных грамадзянаў дэпартавалі з 2008 годзе зь Беларусі. Зь іх 831 – пад канвоем.
Штогод краіну наведваюць болей за 3 мільёны замежнікаў.
У Беларусі пражывае болей за 130 тысячаў замежных грамадзянаў.
Такія лічбы назваў сёньня выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў генэрал-маёр Анатоль Куляшоў.
Ён прадстаўляў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў зьмены ў закон, якія зьвязаныя са зьменай прававога статусу замежных грамадзянаў і грамадзянаў без грамадзянства ў Беларусі.
Куляшоў зазначыў, што “”міграцыйны працэс павінен рэгулявацца”.