Як паведаміў Анатоль Паплаўны, напярэдадні старшы інспэктар прафіляктыкі Цэнтральнага РАУС Уладзіслаў Шукель прыходзіў да яго дадому. Актывіст не пусьціў інспэктара ў хату, але па позьве прыйшоў у райаддзел міліцыі.
Нягледзячы на патрабаваньне сябра Партыі БНФ, інспэктар Шукель адмовіўся весьці апытаньне й складаць пратакол па-беларуску.
У папярэднія дні адміністрацыйныя пратаколы за правядзеньне “ланцуга неабыякавых людзей” да 10-х угодкаў зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў інспэктар Шукель склаў супраць Васіля Палякова, Пётры Кузьняцова, Юрася Захаранкі й Уладзімера Кацоры.
Чакаецца, што ўжо заўтра ўсе пратаколы міліцыя накіруе ў суд.