Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапацкіх чорных капальнікаў дагэтуль не знайшлі


Да 4 чэрвеня працягнута расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце апаганьваньня пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы дазнавальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Сяргей Поляк. Цяпер праводзяцца неабходныя сьледчыя дзеяньні і апэратыўныя мерапрыемствы, каб вызначыць асобы злачынцаў.

На пачатку красавіка ў Курапацкім лесе невядомыя раскапалі дзьве магілы, пакінуўшы на жвірах парэшткі людзей. Па гэтым факце 4 красавіка была ўзбуджана крымінальная справа.

7 красавіка яе перадалі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму.

Ва ўрочышчы ня раз адбываліся акты вандалізму, аднак нікога са злачынцаў не прыцягнулі да адказнасьці. Цяпер Бараўлянскі аддзел міліцыі, упраўленьні ўнутраных спраў Менскага раённага і абласнога выканкамаў вядуць па фактах вандалізму ў Курапатах тры крымінальныя справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG