Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі трапілі ў Washington Post


У кадар фотакарэспандэнта Reuters Аляксандра Саенкі трапілі ногі беларускага памежніка, які падцягваецца на турніку. Яго сябры-вайскоўцы назіраюць за гэтай трэніроўкай. У фотагалерэі ў Washington Post гэты здымак зьмешчаны пад нумарам 7 і прызнаны адным з найлепшых здымкаў дня.

Ня менш цікава зьнятыя і іншыя ногі — нямецкай танцоркі Дыты фон Тыз (1), удзельніцы аднаго з самых экстравагантных выступаў на сёлетнім Эўрабачаньні ў Маскве.

Рубрыка “Дзень у фота” — адна з самых папулярных на сайце www.washingtonpost.com.

Як пішуць удзельнікі форумаў, адзін фотаздымак часам нясе больш інфармацыі, чым цэлы рэпартаж.

Сярод іншых здымкаў чытачы вылучаюць “Пакой у лёнданскім заапарку” (10). З-за шкла за экспанатам — супрацоўнікам музэю назіраюць наведнікі — школьнікі. Мэта экспазыцыі — паказаць, як можа сябе паводзіць чалавек у натуральным асяродзьдзі.

У сёньняшнім “Дні ў фота” ( гэта здымкі, зробленыя 20 і 21 траўня) мы бачым навукоўца з Мэльбурна Джэймса Чона (9) і ягоную вынаходку. Гэта кампутарны дыск, які зьмяшчае ў 10 тысяч разоў болей дадзеных, чым стандартны DVD.

Вельмі красамоўным падаецца фота мэксыканскіх паліцыянтаў. Яны назіраюць за тым, як гарыць канфіскаваны імі ў наркадылераў гераін (12). Не патрабуе камэнтароў і фота такійскіх школьнікаў з маскамі на тварах, якія ў час эпідэміі сьвінога грыпу наведваюць Палату дарадцаў японскага парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG