Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка Эўразьвязу – падарунак для Лукашэнкі


Так лічаць праваабарончыя арганізацыі Швэцыі, якія вельмі крытычна ставяцца да новай палітыкі ЭЗ у дачыненьні да Менску.

Паводле кіраўніка праваабарончай ініцыятывы Östgruppen Марціна Ўглы, гэтая новая палітыка “канструктыўных кантактаў” — падарунак для Лукашэнкі, бо спрыяе яго легітымізацыі.

Як лічаць швэдзкія праваабаронцы, зьмены “беларускай палітыкі” мелі на мэце зьмякчэньне эўрапейскіх санкцыяў у абмен на дэмакратычныя працэсы ў краіне. Улетку 2008 г. у Беларусі былі вызваленыя тры палітвязьні. Неўзабаве ўлады далі дазвол на распаўсюджваньне празь дзяржаўныя шапікі незалежных выданьняў.

“Гэта быў абсалютна слушны кірунак, але ж, як высьветлілася пазьней, ішлося выключна пра касмэтычныя зьмены. Нічога не было зроблена дзеля таго, каб прыняць новыя законы аб свабодзе СМІ і няўрадавых арганізацый, удасканаліць прававую сыстэму, зрабіць яе незалежнай ад уладаў”, — лічыць Марцін Угла.

У сваёй заяве ён выказвае шкадаваньне, што ЭЗ ідзе насустрач жаданьням беларускага рэжыму, забываючыся на тое, што правы чалавека павінны мець прыярытэтнае значэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG